Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея праводзіць перапіс насельніцтва Крыму. Кіеў прыгразіў крокамі ў адказ


Помнік «Матрос і салдат» у Севастопалі

Кіеў выказаў пратэст супраць перапісу насельніцтва Крыму, які на анэксаваным паўвостраве праводзіць Расея ў рамках усерасейскага перапісу.

«Такія дзеяньні Расеі накіраваныя супраць дзяржаўнага сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Украіны і зьяўляюцца працягам спробаў легітымізаваць спробу анэксіі часова акупаванага Крыму, распаўсюдзіць на яго тэрыторыю дзеяньне расейскага заканадаўства. Правядзеньне перапісу на часова акупаванай тэрыторыі зьяўляецца недружалюбным актам супраць нашай дзяржавы, і мы пакідаем за сабой права ўжыць рэторсіі», — гаворыцца ў заяве МЗС Украіны.

Кіеў заклікаў міжнародную супольнасьць асудзіць правядзеньне Расеяй перапісу насельніцтва, а таксама не прызнаваць і не выкарыстоўваць яго вынікі.

Эўразьвяз ужо асудзіў дзеяньні Расеі ў сувязі з правядзеньнем перапісу насельніцтва і чарговага прызыву ва Ўзброеныя сілы РФ. Як гаворыцца ў заяве зьнешнепалітычнай службы ЭЗ, Эўразьвяз працягне палітыку непрызнаньня дзеяньняў Расеі на паўвостраве Крым.

Усерасейскі перапіс насельніцтва пачаўся 15 кастрычніка і будзе доўжыцца да 14 лістапада 2021 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG