Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кандагары ад выбуху ў мячэце загінулі больш за 30 чалавек, дзясяткі параненыя


У мячэце ў Кандагары пасьля выбуху, 15 кастрычніка 2021 г.

У шыіцкім мячэце афганскага гораду Кандагар 15 кастрычніка тэрарыст-сьмяротнік узарваў бомбу, заявілі мясцовыя ўлады.

Як паведамляе Міжнароднае францускае радыё, выбух адбыўся ў разьмешчаным у цэнтры гораду мячэце Бібі-Фаціма. Мэдыкі паведамілі пра больш як 30 загінулых і дзясяткі параненых.

Прадстаўнік талібаў, прэс-сакратар МУС Афганістану заявіў, што супрацоўнікі службы бясьпекі прыбылі на месца выбуху, каб вывучыць яго абставіны і знайсьці арганізатараў.

Адзін сьведка, які пажадаў застацца неназваным, сказаў AFP, што чуў тры выбухі ў розных пунктах — у мячэце і побач зь ім. Агенцтва адзначае, што выбухі адбыліся праз тыдзень пасьля таго, як 8 кастрычніка тэрарыст-сьмяротнік падарваў бомбу ў шыіцкім мячэце ў правінцыі Кундуз на паўночным усходзе Афганістану. Тады, як паведамлялі СМІ, загінулі больш за 100 чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG