Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі для лекаваньня хворых з COVID-19 аддалі амаль 31 тысячу ложкаў. Тыдзень таму іх было менш за 26 тысяч


Пад пацыентаў з каранавірусам у Беларусі выдзелена больш за 30 тысяч бальнічных ложкаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя апошнія лічбы.

  • Менск: агульная колькасьць ложкаў у стацыянарах сталіцы — 10 185, для лекаваньня пацыентаў з COVID-19 разгорнута 5533 ложкі (па дадзеных на 9 кастрычніка было 4639).
  • Менская вобласьць: пацыентам з інфэкцыяй COVID-19 і пнэўманіяй стацыянарную мэдычную дапамогу аказваюць 28 установаў аховы здароўя, у якіх перапрафіляваныя 4125 ложкаў (на 9 кастрычніка было 3106).
  • Берасьцейская вобласьць: агульная колькасьць ложкаў у стацыянарах вобласьці — 13 386, перапрафіляваныя для працы з COVID-19 — 5152 ложкі (тыдзень таму было больш за 3800).
  • Віцебская вобласьць: агульная колькасьць ложкаў у стацыянарах — 11 679, перапрафіляваныя для працы з COVID-19 — 4100 (на 9 кастрычніка было 3599), зь іх у Віцебску — 2178.
  • Гомельская вобласьць: агулам у стацыянарах вобласьці 14 669 ложкаў, перапрафіляваныя для працы з COVID-19 — 5483 ложкі (на 9 кастрычніка было 5320).
  • Горадзенская вобласьць: агулам у стацыянарах вобласьці 9678 ложкаў, зь іх перапрафіляваныя пад пацыентаў з COVID-19 — 3233 (на 9 кастрычніка — 2522).
  • Магілёўская вобласьць: агульная колькасьць ложкаў у стацыянарах вобласьці — 10 661, перапрафіляваныя пад пацыентаў з каранавірусам і пнэўманіяй — 3266 (на 9 кастрычніка — 2899).

Атрымліваецца, агулам на сёньня ў Беларусі 30 892 бальнічныя ложкі перапрафіляваныя пад пацыентаў з каранавірусам і пнэўманіяй, а 9 кастрычніка, паводле Мінздароўя, у беларусі пад пацыентаў з COVID-19 было агулам перапрафілявана больш за 25 885 ложкаў.

У Беларусі ў апошнія дні рэгіструюць рэкордную колькасьць новых хворых на COVID-19 і сьмерцяў пацыентаў з каранавірусам — ад пачатку пандэміі. Агулам ад пачатку пандэміі, паводле афіцыйнай статыстыкі Мінздароўя, у Беларусі на 15 кастрычніка зарэгістраваныя 567 938 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19, ачунялі 541 155 пацыентаў, памерлі 4369 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфэкцыяй. Між тым, паводле зьвестак, якія трапляюць у СМІ, гэтая статыстыка можа быць заніжаная ў разы.

З 9 кастрычніка ў Беларусі ўвялі абавязковы масачны рэжым у грамадзкіх месцах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG