Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рост рэальных даходаў беларусаў замарудзіўся ў сувязі з 10-працэнтнай інфляцыяй


Харчовы базар, ілюстрацыйнае фота

Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-жніўні павялічыліся на 2,9% да аналягічнага пэрыяду мінулага году. Гэта антырэкорд са студзеня-сьнежня 2017-га, калі рост быў на ўзроўні 2,4%. Пры гэтым інфляцыя перавышае 10 працэнтаў.

Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва — адзін з галоўных эканамічных паказьнікаў, па якіх вызначаецца дабрабыт грамадзян, нагадвае Zerkalo.io. Гэта грашовыя даходы за вылікам падаткаў, збораў і ўнёскаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі.

У агульным аб’ёме грашовых даходаў аплата працы займае 65%; даходы ад прадпрымальніцкай дзейнасьці і дзейнасьці, якая прыносіць даход, — 7,7%; трансфэрты насельніцтву (пэнсіі, дапамогі, стыпэндыі і іншае) — 22,5%; даходы ад уласнасьці — 4,5%, вынікае з дадзеных Белстату.

Гадавая інфляцыя ў верасьні была на ўзроўні 10,2%. Раней улады плянавалі, што ў 2021 годзе гадавы прырост цэнаў не перавысіць 5%, але пазьней перагледзелі свой прагноз да 9%.

Праз разагнаную інфляцыю падаюць рэальныя пэнсіі. У жніўні ўпалі і рэальныя заробкі — яны зьнізіліся амаль ва ўсіх рэгіёнах, а таксама ў многіх галінах (прыкметней за ўсё ў мэдыкаў, выкладчыкаў і чыноўнікаў).

Тым часам вытворчасьць сельгаспрадукцыі ва ўсіх катэгорыях гаспадарак упала на 6,6% да 17,7 млрд рублёў на фоне ніжэйшага ўраджаю, чым у мінулым годзе.

У сельгасарганізацыях за 9 месяцаў выраблена прадукцыі на 15 млрд рублёў, што на 6,4% менш, чым год таму, паведамляе Белстат.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG