Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі маладая маці выкінула немаўля ў выграбную яму. Дзіця выратавалі


Немаўля, ілюстрацыйнае фота

15 кастрычніка дыспэтчар хуткай дапамогі паведаміў ратавальнікам, што ў выграбной яме пункту прыёму шклатары ў адным з раёнаў Гомля знаходзіцца нованароджанае дзіця. Хлопчыка дасталі і перадалі мэдыкам, ягоны стан ацэньваецца як цяжкі.

Паводле інфармацыі Міністэрства надзвычайных сытуацый, жанчына 1995 году нараджэньня пакінула дзіця ў выграбной яме прыбіральні і зьнікла. Яе неўзабаве знайшлі і шпіталізавалі.

Начальнік варты пажарнай аварыйна-ратавальнай часткі № 11 Гомельскага раёну Аляксандар Сабодаш на месцы надзвычайнага здарэньня аказаўся адным зь першых.

«У першыя сэкунды нават не разабраўся, што гэта дзіця, — расказаў ён. — Затым пачуў слабы плач. У гэты ж момант крыкнуў ратавальнікам, каб здымалі курткі баявога адзеньня і, не чакаючы калегаў, скокнуў у яму. Дастаў малога і перадаў пажарнаму Андрэю Бадзюкову. Ён адразу ж захутаў хлопчыка ў куртку і ручнікі, якія прынесьлі работніцы пункту. Неўзабаве прыбылі супрацоўнікі хуткай мэдычнай дапамогі, якія забралі дзіця».

Хлопчык у цяжкім стане шпіталізаваны ў дзіцячае рэанімацыйнае аддзяленьне Гомельскай гарадзкой клінічнай лякарні № 3.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG