Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС не знайшло парушэньня ў публікацыі свастыкі ў дзяржаўнай газэце «Мінская праўда»


Фрагмэнт вокладкі газэты «Мінская праўда»

У пачатку верасьня дзяржаўная газэта «Мінская праўда» разьмясьціла на вокладцы карыкатуру з падзагалоўкам «Мутацыя веры», на якой былі каталіцкія сьвятары з крыжамі ў форме свастыкі.

МУС Беларусі даслаў адказ па выніках праверкі на калектыўны запыт наконт гэтай публікацыі. Яго падпісаў першы намесьнік начальніка УУС Менскага аблвыканкаму Віталь Казлоў.

«Паведамляю, што ваш зварот ад 29 верасьня разгледжаны Упраўленьнем аховы правапарадку і прафіляктыкі УУС Менскага аблвыканкаму. Падчас правядзеньня праверкі парушэньняў дзейнага заканадаўства з боку УП «Інфармацыйнае агенцтва „Мінская праўда“ не ўстаноўлена», — гаворыцца ў афіцыйным лісьце.

Беларусы склалі на партале «Зручны горад» пэтыцыю, дзе запатрабавалі заклікаць да адказнасьці датычных службовых асобаў рэдакцыі газэты «Мінская праўда».

У звароце адзначалася, што свастыка ўнесена ў Рэспубліканскі сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў і такім чынам зьяўляецца сымболікай, якая выкарыстоўваецца для ажыцьцяўлення экстрэмісцкай дзейнасьці ці яе прапаганды, у тым ліку шляхам публічнай дэманстрацыі. Падпісанты запатрабавалі:

  • правесьці праверку ў дачыненьні да УП «Інфармацыйнае агенцтва «Мінская праўда» па прыкметах парушэньня яго службовымі асобамі нормаў закону «Аб сродках масавай інфармацыі», закону «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях», а таксама зьдзяйсьненьня правапарушэньня, прадугледжанага арт. 130 Крымінальнага кодэксу;
  • у выпадку выяўленьня факту парушэньня службовымі асобамі УП «Інфармацыйнае агенцтва „Мінская праўда“» вышэйпазначаных нормаў нацыянальнага заканадаўства вынесьці папярэджаньне і прыцягнуць вінаватых асобаў да адказнасьці, прадугледжанай Крымінальным кодэксам.

Раней Міністэрства інфармацыі ў адказ на аналягічную пэтыцыю прызнала, что карыкатура са свастыкай можа нанесьці шкоду дзяржаве і выклікаць міжканфэсійную варожасьць.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG