Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пяты пакет санкцый супраць рэжыму ў Беларусі можа быць гатовы ў лістападзе


Сьцяг Эўразьвязу

Пра гэта са спасылкай на высокапастаўленага прадстаўніка Эўразьвязу паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыкард Юзьвяк.

Неадкладна прыступіць да прыняцьця пятага пакету санкцыяў, а таксама ўжыць прынцып «унівэрсальнай юрысдыкцыі» ў дачыненьні да рэжыму ў Беларусі заклікаў 7 кастрычніка Эўрапарлямэнт у прынятай рэзалюцыі аб сытуацыі ў Беларусі.

Эўрапарлямэнт таксама лічыць неабходным, каб ЭЗ выпрацаваў стратэгічны падыход да санкцый супраць беларускіх уладаў.

У ліпені з падобнай заявай выступіў кіраўнік МЗС Літвы Габрыелюс Ландсбергіс. Ён прапанаваў Эўразьвязу разгледзець тры магчымыя варыянты санкцый супраць уладаў Беларусі з прычыны сытуацыі зь мігрантамі на беларуска-літоўскай мяжы.

  • увесьці пяты пакет санкцыяў, які б датычыўся асоб і прадпрыемстваў;
  • пашырыць сэктаральныя санкцыі;
  • ужыць санкцыі да канкрэтных кампаніяў, якія займаюцца арганізацыяй перакідваньня нелегальных мігрантаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG