Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зноў зарэгістравалі рэкордную колькасьць новых хворых на COVID-19


За мінулы дзень, паводле афіцыйнай статыстыкі, у 2073 пацыентаў пацьвердзіўся COVID-19.

Памерлі 16 чалавек.

За ўвесь час афіцыйна ў Беларусі

  • захварэлі на COVID-19 567 938 чалавек,
  • ачунялі 541 155,
  • памерлі 4369.

Папярэдні рэкорд колькасьці новых хворых быў 13 кастрычніка — 2060 чалавек.

Zerkalo.io паведаміла, што атрымала доступ да базаў новых хворых у Менску і Віцебску. Калі верыць пададзеным там лічбам, то можна зрабіць выснову, што ў афіцыйную статыстыку трапляе прыблізна ўтрая менш выпадкаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG