Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Imaguru: больш за 20 тысяч ІТ-спэцыялістаў ужо зьехалі зь Беларусі


Заснавальніца Imaguru Тацяна Марыніч

Прадстаўнікі аднаго з самых даходных сэктараў эканомікі масава пакідаюць Беларусь, а іншы бізнэс выбірае стратэгію чаканьня, адмаўляючыся ад новых інвэстыцый і праектаў. Пра гэта было заяўлена падчас дыскусіі «Дыялёг пра будучыню» ў адноўленым у Вільні стартап-хабе Imaguru.

Заснавальніца Imaguru Тацяна Марыніч падчас выступу праінфармавала: пачынаючы зь мінулага году больш за 20 тысяч IT-спэцыялістаў зьехалі зь Беларусі. І гэта толькі пачатак масавага адтоку, цытуе яе Zerkalo.io.

«Дасьледаваньне, якое мы правялі, паказала: 58% усіх заснавальнікаў стартапаў пакінулі краіну. Хтосьці можа думаць: „А нам што ад таго, што зьехалі айцішнiкi“. Ня трэба недаацэньваць ролю інавацыйнага бізнэсу ў эканоміцы, ён забясьпечвае разьвіцьцё не выключна IT-сэктару. Зьяўляючыся інклюзіўным, дапамагае ліквідаваць асноўныя сацыяльныя разрывы, стварае новыя працоўныя месцы і сэктары на сутыку тэхналёгій. Спэцыялісты IT-індустрыі атрымліваюць прыбытак вышэйшы за сярэдні і спрыяюць разьвіцьцю сыстэмы спажываньня, стымулююць якасьць жыцьця для ўсяго грамадзтва. Настаўнік ці супрацоўнік кампаніі ў традыцыйным сэктары, магчыма, не адчуе зьмены якасьці жыцьця проста заўтра, але ў доўгатэрміновай пэрспэктыве яна настане».


Тацяна Марыніч лічыць, што пры захаваньні статус-кво сьледам за IT-кампаніямі і спэцыялістамі пачнецца адток прадпрымальнікаў і людзей, здольных пачынаць бізнэс. Бо калі яны змаглі стварыць яго ў неспрыяльных беларускіх умовах, зь лёгкасьцю змогуць гэта зрабіць у любой іншай краіне.

Першы ў Беларусі клюб для маладых інавацыйных камапаній Imaguru пачаў працу ў 2013 годзе. За наступны час дзякуючы хабу зьявілася больш за 300 стартапаў, якія стварылі больш за 3,5 тысячы працоўных месцаў.

У красавіку 2021 году дзяржаўнае прадпрыемства скасавала дамову арэнды з Imaguru. Заснавальнікі перакананыя, што гэта зьвязана з грамадзянскай пазыцыяй яго ўдзельнікаў.

У сакавіку сілавікі ў масках зладзілі налёт на стартап-хаб, затрымалі шмат людзей.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG