Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін пракамэнтаваў магчымасьць уключэньня ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Муратава ў сьпіс замежных агентаў


Дзьмітрый Муратаў

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін пракамэнтаваў магчымасьць уключэньня нобэлеўскага ляўрэата Дзьмітрыя Муратава у сьпіс так званых замежных агентаў. Пуцін заявіў, што галоўны рэдактар «Новой газеты» не павінен «прыкрывацца прэміяй», а калі ён парушыць закон, «яна яго не ўратуе».

Пытаньне аб Муратаву было зададзенае падчас пленарнай сэсіі «Расейскага энэргетычнага тыдня» ў Маскве 13 кастрычніка, перадае Інтэрфакс. Раней адзначалася, што згодна зь літарай закону журналіст можа быць абвешчаны так званым СМІ — замежным агентам пасьля атрыманьня грашовай часткі прэміі. Сам ляўрэат сказаў, што лічыць, што ён і «Новая газета» ня будуць занесеныя ў сьпіс, бо лічыць, што «ў дзяржавы ёсьць імунітэт на глупства».

Муратаў — першы ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў постсавецкай Расеі. Аб прысуджэньні яму ўзнагароды было абвешчана 8 кастрычніка. Ён атрымаў яе разам зь філіпінскай журналісткай Марыяй Рэсай.

Пуцін упершыню пракамэнтаваў узнагароду. Ён не віншаваў зь ёю журналіста, які стаў чацьвёртым грамадзянінам Расеі, адзначаным Нобэлеўскай прэміяй міру. Ад імя Крамля гэта зрабіў прэс-сакратар прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG