Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Міністэрстве энэргетыкі Ўкраіны расказалі, ці плянуюць зь лістапада вярнуцца да закупаў электраэнэргіі ў Беларусі


Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны заявіла, што не разглядае аднаўленьня камэрцыйных паставак электраэнэргіі зь Беларусі і Расеі, нягледзячы на дэфіцыт вугалю для генэрацыі ўласнай энэргіі.

«Для плянавага праходжаньня ацяпляльнага сэзону ў Мінэнэрга пытаньне камэрцыйных паставак з Расеі і Беларусі не разглядаецца», — адзначаецца ў заяве ведамства пасьля паведамленьняў некаторых украінскіх СМІ аб плянах зьняць з 1 лістапада забарону на пастаўкі беларускай электраэнэргіі ва Ўкраіну.

Паводле Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны, у жніўні зьмянілі графік назапашваньня вугалю, што дазволіць прайсьці ацяпляльны сэзон нават у самых крытычных умовах.

«Фінансавую магчымасьць генэрацыі для закупак вугалю стабілізавалі. Гэта было зроблена для павелічэньня імпарту вугалю. Пытаньне добраахвотнага абмежаваньня спажываньня электраэнэргіі не стаіць у парадку дня», — падкрэсьлілі ў ведамстве.

29 верасьня на прапанову Міністэрства энэргетыкі Ўкраіны Нацыянальная камісія, якая ажыцьцяўляе дзяржаўнае рэгуляваньне ў сфэры энэргетыкі, падоўжыла забарону паставак на ўкраінскі рынак электрычнай энэргіі зь Беларусі і Расеі да 1 лістапада. Вясной гэтае абмежаваньне было ўведзенае да 1 кастрычніка.

Прэм’ер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль у верасьні заявіў, што Ўкраіна выканала ўсе тэхнічныя крокі, каб забясьпечыць выхад з адзінай энэргетычнай прасторы Беларусі і Расеі і сынхранізаваць сваю сыстэму з эўрапейскай.

У лютым і ліпені 2022 году Ўкраіна мае правесьці экспэрымэнт па працы сваёй энэргетычнай сыстэмы ў адасобленым ад Расеі і Беларусі рэжыме. У гэтыя месяцы адбываюцца найбольшыя нагрузка на энэргасыстэму і спажываньне электраэнэргіі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG