Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс ЗША ўхваліў часовае павышэньне ліміту дзяржаўнага доўгу, каб прадухіліць дэфолт


Такая мера дазволіць краіне пазьбегнуць магчымага дэфолту па дзяржаўных абавязаньнях. Згодна ацэнак Міністэрства фінансаў, выдаткі цяпер можна пакрываць да сьнежня. Затым неабходна новае павышэньне столі дзяржаўнага доўгу.

Пра гэта піша DW.

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, каб пазьбегнуць дэфолту, ухваліла законапраект аб часовым павышэньні столі дзяржаўнага доўгу на 480 млрд даляраў да пачатку сьнежня бягучага года. Галасаваньне па прыняцьці законапраекту адбылося вечарам у аўторак, 12 кастрычніка, у Вашынгтоне.

У пачатку кастрычніка аналягічная ініцыятыва была прынятая Сэнатам ЗША. Законапраект набудзе статус закону пасьля таго, як яго падпіша прэзыдэнт Джо Байдэн.

Мангчымы дэфолт, які, верагодна, меў бы катастрафічныя наступствы для эканомікі, адтэрмінаваны на два месяцы. Ці атрымаецца заканадаўцам у Кангрэсе ўзгадніць да сьнежня чарговае павышэньне столі дзяржаўнага доўгу, пакуль пад пытаньнем.

Прынятаму цяпер прамежкаваму рашэньню папярэднічалі жорсткія дэбаты паміж дэмакратамі і рэспубліканцамі. Рэспубліканцы выступалі супраць павышэньня ліміту дзяржаўнага доўгу ЗША. Яны настойвалі на тым, каб Байдэн і дэмакраты зьнізілі дзяржаўныя выдаткі або прынялі іншыя меры па скарачэньні дзяржаўнага доўгу.

Як папярэджвала раней міністар фінансаў Джанэт Елен, ЗША могуць сутыкнуцца зь фінансавым крызісам і рэцэсіяй, калі заканадаўцам у Кангрэсе не атрымаецца да сьнежня ўзгадніць чарговае павышэньне дзяржаўнага доўгу. Паводле дадзеных яе дэпартамэнту, без павышэньня ліміту дзяржаўнага доўгу грашовыя сродкі ў скарбніцы ЗША вычарпаліся б 18 кастрычніка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG