Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўразьвязе разглядаюць магчымасьць часова перайсьці на вугаль


Здабыча бурага вугалю ў Румыніі

Рост цэнаў на прыродны газ у Эўропе падштурхоўвае некаторых спажыўцоў да пераходу на лігніт, буры вугаль, паведамляе тэлеканал «Эўраньюс».

Гэта адбываецца ў той час, калі многія эўрапейскія краіны рыхтуюцца прыняць стратэгію паступовага пераходу на так званую чыстую (або зялёную) энэргію.

Нягледзячы на тое, што эўрапейскія цэны на вугаль і вуглевадародныя энэрганосьбіты апошнім часам значна павысіліся, яны застаюцца значна ніжэйшымі за ўзровень цэнаў на газ.

Тым часам абвастрылася спрэчка паміж Польшчай і Чэхіяй вакол польскай вугальнай шахты «Тураў» каля мяжы з Чэхіяй. Польшча адмовілася закрываць шахту, разьмешчаную паблізу мяжы з Чэхіяй. Суд Эўрапейскага Зьвязу, які базуецца ў Люксэмбургу, абавязаў Варшаву штодня выплачваць Брусэлю паўмільёна эўра — за невыкананьне раней вынесенага рашэньня аб прыпыненьні апэрацый на шахце «Тураў», чаго дамагалася Чэхія.

У Празе заяўляюць, што на поўначы краіны жыхары памежных паселішчаў пакутуюць ад забруджваньня паветра ў сувязі са здабычай лігніту на польскай шахце.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG