Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўжо 800 палітвязьняў


Сужэнства Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева прызнаныя палітычнымі вязьнямі.

Як нагадваецца ў сумеснай заяве беларускіх праваабарончых арганізацый, муж і жонка Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева былі затрыманыя ў сярэдзіне ліпеня 2021 года. Сем разоў запар яны падвяргаліся адміністрацыйнаму арышту за перасланыя адзін аднаму ў асабістых паведамленьнях навіны з телеграм-каналаў, якія ўлады прызналі экстрэмісцкімі.

«8 і 11 кастрычніка суд Ленінскага раёна Менску асудзіў паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці ці прапагандуе такую дзейнасьць) С. Крупеніч на чарговыя 15 сутак, а А. Крупеніч-Кандрацьеву — на 14. Такім чынам, паводле адміністрацыйных артыкулаў яны правядуць у зьняволеньні больш за тры месяцы» — цытуе заяву праваабаронцаў сайт праваабарончай арганізацыі «Вясна».

У заяве праваабаронцаў адзначаецца, што «заканадаўства аб супрацьдзеяньні экстрэмізму адвольна выкарыстоўваецца беларускімі ўладамі ў мэтах барацьбы з іншадумствам і свабодай выказваньня меркаваньняў, што зьяўляецца недапушчальным у дэмакратычным грамадзтве, паколькі мае на мэце іншае, чым прызнаныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах дапушчальныя абмежаваньні права на свабоду выказваньня меркаваньняў».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG