Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Браславе запраектавалі помнік салдатам Першай сусьветнай вайны зь пяціканцовай зоркай


Фрагмэнт мапы лініі фронту. Першая сусьветная вайна

Закупку па вырабе помніка з граніту абвясьціла камунальнае прадпрыемства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі «Браслаў-камунальнік».

Мяркуючы па прыведзеным у дакумэнтацыі эскізе, на які спасылаюцца «Народныя навіны Віцебска», абэліск будзе складацца з вэртыкальнага прастакутнага гранітнага блёку і паловы пяціканцовай зоркі на агульнай аснове.

Пасярэдзіне — надпіс: «Першая сусьветная вайна. 1914–1918».

Закупка праводзілася з адной крыніцы. Нягледзячы на тое, што датай заканчэньня паказана 12 кастрычніка, у яе ўжо стаіць статус завершанай. Прыблізны кошт помніка — 2560 рублёў, іх возьмуць з раённага бюджэту.

Паставіць помнік павінны да канца лістапада. У дакумэнтацыі не пазначана месца, але можна меркаваць, што гэта вайсковае пахаваньне № 5728 у райцэнтры, дзе пахаваныя больш за 400 салдат расейскай імпэратарскай арміі.

Паводле польскіх архіваў 1920–30-х гадоў, тут ляжаць 117 чалавек з ідэнтыфікаванымі прозьвішчамі і яшчэ 289 невядомых салдат. У бальшыні сваёй гэта пацыенты шпіталя і іншых санітарных устаноў, якія месьціліся ў Браславе ў 1915–1917 гадах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG