Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Стварыць міжнародную працэдуру па разглядзе злачынстваў супраць правоў чалавека ў Беларусі». Чым скончылася канфэрэнцыя ў Нюрнбэргу


Нюрнбэрг

Удзельнікі прававой канфэрэнцыі ў Нюрнбэргу прынялі дэклярацыю па яе выніках.

На прапанову прадстаўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Ўладзімера Астапенкі дэклярацыя была ўхваленая. Што ў ёй?

  • Экспэрты сабралі неабходныя асновы, каб распачаць справу па ўнівэрсальнай юрысдыкцыі супраць Лукашэнкі
  • дзеяньні Лукашэнкі ў выпадку з пасадкай самалёту Ryanair пацярпелыя ад гэтага краіны маюць разглядаць як тэрарыстычныя
  • трэба стварыць міжнародную працэдуру па разглядзе злачынстваў супраць правоў чалавека ў Беларусі ў межах маскоўскага мэханізму АБСЭ
  • не разглядаць рэжым Лукашэнкі як легітымны, не прызнаваць Лукашэнку і ягоны ўрад, у іх няма юрыдычных і маральных правоў прадстаўляць інтарэсы беларусаў
  • заклікаць дэмакратычныя дзяржавы зрабіць крокі для вырашэньня крызісу ў Беларусі.
Выступае Віталь Алейнік, ахвяра катаваньняў
Выступае Віталь Алейнік, ахвяра катаваньняў

«Злачынствы Лукашэнкі пачаліся не ў 2020 годзе, а значна раней. Варта прааналізаваць злачынствы, якія рабіў рэжым яшчэ ў 90-х гадах. Лукашэнка цяпер не законны прэзыдэнт. Варта працягваць нашу барацьбу і выкарыстоўваць усе інструмэнты, каб прызнаць яго за міжнароднага тэрарыста і злачынцу. І ня толькі яго, але і ўсіх прысьпешнікаў», — сказаў Павал Латушка.

Пазбаўлены беларускімі ўладамі ліцэнзіі адвакат Міхаіл Кірылюк, які далучыўся да НАУ, выказаўся, што «няма ніякіх юрыдычных абмежаваньняў, якія перашкодзілі б працаваць гэтаму міжнароднаму мэханізму ўнівэрсальнай юрысдыкцыі».

«Ёсьць падставы для трыбуналу. Каля 800 чалавек прызнаныя палітвязьнямі. Мае суайчыньнікі цяпер у турме, ім адмоўлена ў сьне, ежы, вопратцы, іншых вязьняў зьбіваюць. Наперадзе — шмат працы. Хачу, каб мы выйшлі з гэтай залі не з адчуваньнем, што зрабілі ўсё, што маглі, а што яшчэ шмат трэба зрабіць, каб вярнуць закон і справядлівасьць у Беларусі. Мы ня можам апускаць рукі», — заклікаў Кірылюк.

Выступае Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР
Выступае Івонка Сурвіла, старшыня Рады БНР

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG