Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гадавая інфляцыя ў Беларусі перавысіла 10% — гэта ўдвая больш, чым плянаваў урад


Крама харчовых прадуктаў, ілюстрацыйнае фота

Паводле зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, у верасьні індэкс спажывецкіх цэнаў вырас на 10,2% у параўнаньні з аналягічным месяцам 2020 году.

Такім чынам, месячная інфляцыя ў верасьні склала 1,3% і стала самай высокай за апошні час, спасылаецца на афіцыйныя дадзеныя Zerkalo.io.

У мінулым месяцы цэны на харчовыя тавары вырасьлі на 2,1%, на нехарчовыя — на 1%, на паслугі — на 0,5%.

У параўнаньні са сьнежнем мінулага году індэкс спажывецкіх цэнаў вырас на 7,5%, цэны на харчовыя тавары — на 2,1%, на нехарчовыя — на 8,5%, на паслугі — на 5,9%.

У гадавым вымярэньні харчаваньне падаражэла на 11,2%, нехарчовыя тавары — на 10,3%, паслугі — на 8,5%.

Раней беларускія ўлады плянавалі ўтрымаць інфляцыю па выніках 2021 году ў межах 5%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG