Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьняволенага бізнэсоўца Чыжа накіравалі на псыхіятрычную экспэртызу


Колісь набліжаны да Лукашэнкі бізнэсовец Юры Чыж

У судзе Цэнтральнага раёну Менску адбываецца разгляд скаргі бізнэсоўца Юрыя Чыжа, якога сьледзтва вырашыла накіраваць на судова-псыхіятрычную экспэртызу.

Пасяджэньне праходзіць у закрытым рэжыме, паведамляе «Наша Ніва».

З апісаньня судовай скаргі вынікае храналёгія перасьледу бізнэсмэна: спачатку яго ўтрымлівалі пад вартай у СІЗА, прычым тэрмін ягонага знаходжаньня там працягваўся, пасьля перавялі пад хатні арышт, затым сьледзтва вырашыла накіраваць яго на судова-псыхіятрычную экспэртызу. Яе праводзяць у РНПЦ псыхічнага здароўя ў Навінках. Але гэтае накіраваньне Чыж абскардзіў у судзе.

Цяпер Юры Чыж пад хатнім арыштам. Ягоны брат Аляксандар адмовіўся камэнтаваць стан здароўя бізнэсоўца.

Тым часам працягваецца арышт маёмасьці Чыжа, судовыя разборы і крымінальны перасьлед па справах пасьпяховага раней бізнэсу.

Юры Чыж лічыўся адным з найбуйнейшых прадпрымальнікаў Беларусі, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі. Яму належыць доля ў кампаніі «Трайпл», якая займалася будаўніцтвам жылых і камэрцыйных аб’ектаў. Кампанія таксама мае пяць філіялаў: рэстаран «Залаты грабеньчык», Лядовая арэна ў Бярозе, гарналыжная база «Лагойск», сельгаспрадпрыемства «Трайпл-Агра» і спа-цэнтар у Менску. Юрыю Чыжу належаць 66,5% кампаніі «Трайпл».

Апошняе затрыманьне перагукаецца з крымінальнай справай, якую на Чыжа завялі ў 2016-м. Тады ён паўгода правёў за кратамі праз падазрэньне ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры, але выйшаў на волю, пасьля таго як прызнаў віну і сплаціў шкоду. Па стане на 2021 год Чыж нібыта заставаўся вінен і дзяржаве, і бізнэс-партнэрам, якія спаганялі зь яго даўгі праз суд. Аднак былы алігарх, набліжаны калісьці да Лукашэнкі, па абавязаньнях нібыта не плаціў, хоць асобныя яго прадпрыемствы працавалі «ў плюс».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG