Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскую прэмію ў эканоміцы прысудзілі за ўклад у эканоміку працы і аналіз прычынна-выніковых сувязяў


Ляўрэатамі прэміі ў эканоміцы памяці Альфрэда Нобэля за 2021 год сталі Дэйвід Кард, Джошуа Ангрыст, Гуіда Імбэнс.

Пра гэта 11 кастрычніка абвясьціў Нобэлеўскі камітэт.

Камітэт адзначыў, што палову прэміі атрымлівае Дэйвід Кард за яго ўклад у «эканоміку працы», а другую палову падзеляць Джошуа Ангрыст і Гуіда Імбэнс за «аналіз прычынна-выніковых сувязяў».

Нобэлеўскую прэмію ў эканоміцы заснаваў Цэнтральны банк Швэцыі ў 1968 годзе — з нагоды 300-годзьдзя заснаваньня банку і «ў памяць Альфрэда Нобэля». Упершыню яе прысудзілі ў 1969 годзе.

Летась гэтую ўзнагароду атрымалі Пол Мілграм і Робэрт Уілсан за ўдасканаленьне тэорыі аўкцыёнаў і вынаходзтва новых фарматаў аўкцыёнаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG