Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інжынэр у ЗША хацеў прадаць інфармацыю аб атамных падводных лодках, схаваўшы яе ў сэндвіч


Ілюстрацыйнае фота

Паводле паведамленьня Міністэрства юстыцыі ЗША, Джонатан Тоэбі пры садзейнічаньні жонкі прадаваў дадзеныя аб падводных лодках «прадстаўніку замежнай дзяржавы», якім папраўдзе быў агент ФБР.

Пра гэта інфармуе «Голас Амэрыкі».

Інжынэру-ядзершчыку ВМС ЗША і ягонай жонцы выставілі абвінавачаньні ў продажы сакрэтнай інфармацыі аб атамных падводных лодках агенту ФБР, які працаваў пад прыкрыцьцём і выдаваў сябе за агента замежнай дзяржавы, паведаміла Міністэрства юстыцыі.

Джонатана Тоэбі і ягоную жонку Даяну арыштавалі ў суботу ў Заходняй Вірджыніі і абвінавацілі ў парушэньні закону «Аб атамнай энэргіі», паведаміла ведамства.

Плянуецца, што ў аўторак яны паўстануць перад фэдэральным судзьдзёй у Заходняй Вірджыніі.

Міністэрства паведаміла, што 42-гадовы Тоэбі, інжынэр-ядзершчык ВМС, які меў допуск да зусім сакрэтнай інфармацыі, у 2020 годзе адправіў пакет з дадзенымі абмежаванага доступу ў неадзначаную краіну, а пазьней пачаў прадаваць сакрэты за дзясяткі тысяч даляраў у крыптавалюце агенту ФБР, які дзейнічаў пад прыкрыцьцём і выдаваць сябе за чыноўніка замежнай дзяржавы.

У нейкі момант Тоэбі схаваў карту памяці з дакумэнтамі аб атамных рэактарах падводных лодак у палове бутэрброда з арахісавым маслам у схованцы ў Заходняй Вірджыніі, у той час як ягоная жонка сачыла за навакольлем, паведамілі ў міністэрстве.

Карта памяці зьмяшчала «закрытыя зьвесткі вайсковага характару, якія тычацца элемэнтаў канструкцыі, працоўных парамэтраў і эксплюатацыйных характарыстык рэактараў падводных лодак клясы „Вірджынія“», гаворыцца ў дакумэнтах фэдэральнага суду.

Яшчэ адна карта памяці была схаваная ва ўпакоўцы жавальнай гумкі, паведамілі ў Мінюсце.

Паводле міністэрства, Тоэбі атрымаў некалькі плацяжоў у крыптавалюце на агульную суму 100 тысяч даляраў.

Афіцыйныя асобы паведамілі, што Тоэбі і яго жонка, якія пражываюць ў Анапалiсе, штат Мэрылэнд, былі арыштаваныя пасьля таго, як заклалі ў схованку яшчэ адну карту памяці ў Заходняй Вірджыніі. У крымінальнай справе гаворыцца, што ім выставілі абвінавачваньні ў змове і «перадачы дадзеных абмежаванага доступу».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG