Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі ўвядуць ПДВ на пакупкі ў замежных інтэрнэт-крамах


У Беларусі да сярэдзіны 2022 году плянуюць увесьці ПДВ на закупы ў замежных інтэрнэт-крамах. Як паведаміў міністар фінансаў Беларусі Юрый Селіверстаў, гэты крок прадугледжаны праектам адноўленага Падатковага кодэксу.

«Увядзеньне гэтага падатку на даданую вартасьць (плянуецца, што мы да гэтага падыдзем у сярэдзіне наступнага году) зробіць роўнымі ўмовы і падштурхне да таго, каб тыя крамы зарэгістраваліся як суб’екты гаспадараньня і плацілі падаткі са сваіх даходаў тут, у наш бюджэт», — сказаў Селіверстаў у інтэрвію тэлеканалу ОНТ у нядзелю.

Міністар дадаў, што, купляючы тавары ў замежных інтэрнэт-крамах, грамадзяне пералічваюць грошы ўладальніку гэтай крамы, які зарэгістраваны як субʼект гаспадараньня ў іншай краіне. «І падаткі плацяць у бюджэт той краіны. Тавары, якія прадаюцца ў звычайных крамах, і там ёсьць ПДВ, знаходзяцца не ў аднолькавай сытуацыі з тымі, хто гандлюе такім чынам», — адзначыў ён.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG