Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Прэзыдэнт Чэхіі, магчыма, правядзе ў шпіталі некалькі тыдняў


Мілаш Зэман сустракаецца са Сьвятланай Ціханоўскай, 8 чэрвеня 2021

Прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман, які сёньня апынуўся ў Цэнтральным вайсковым шпіталі ў Празе на аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі, можа там прабыць да трох тыдняў.

Пра гэта паведамляе выданьне MF Dnes, дадаючы, што стан кіраўніка дзяржавы стабілізаваўся.

Паводле крыніц выданьня, аб шпіталізацыі Зэмана вырашылі яго асабісты лекар і дырэктар Цэнтральнага вайсковага шпіталя Міраслаў Заварал.

Зэман адправіўся ў шпіталь каля поўдня, пасьля размовы ў сваёй рэзыдэнцыі ў Ланах з прэм’ер-міністрам Андрэем Бабішам. Іншая крыніца паведаміла, што прэзыдэнт адмовіўся ісці ў шпіталь, не сустрэўшыся з Бабішам.

Першапачаткова Бабіш павінен быў прыбыць у Ланы ўвечары, але яго сустрэча была перанесена на 11 гадзін раніцы.

  • Згодна з папярэднімі падлікамі галасоў, на парлямэнцкіх выбарах у Чэхіі 8 і 9 кастрычніка перамагла кааліцыя апанэнтаў дзейнага прэм’ер-міністра Андрэя Бабіша, якая складаецца з трох апазыцыйных правацэнтрысцкіх партый.
  • Прэзыдэнт Мілаш Зэман цяпер мусіць даручыць некаму фармаваньне новага ўраду. Перад выбарамі ён заяўляў, што даверыць гэта лідэру партыі, якая набярэ найбольш галасоў, без увагі на кааліцыі. Асобная партыя, якая набрала найбольш галасоў — АНО цяперашняга прэм’ера Андр’я Бабіша.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG