Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Татарстане разьбіўся самалёт з парашутыстамі, 16 загінулых


Разьбіты самалёт каля Мензялінску, Татарстан

У Татарстане каля гораду Мензялінск раніцай разьбіўся самалёт L-410. У выніку катастрофы загінулі, паводле апошніх паведамленьняў уладаў, 16 чалавек.

Усяго на борце былі 22 чалавекі — двое пілётаў і парашутысты мясцовага аэраклюбу. Паводле апошніх зьвестак, у катастрофе выжылі 6 чалавек, яны ў шпіталі.

Прычыны катастрофы пакуль не вядомыя. Крыніцы «Інтэрфаксу» паведамляюць, што самалёт упаў адразу пасьля ўзьлёту з аэрадрому.

У апошнія тыдні ў Расеі адбылося некалькі авіякатастроф з удзелам малых самалётаў. Самалёт таго самага тыпу — L-410 — у верасьні разьбіўся пад Іркуцкам, а ў ліпені пад Кемеравам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG