Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трампу адмоўлена ў спробе засакрэціць дакумэнты аб штурме Капітолія 6 студзеня


Удзельнікі штурму Капітолія 6 студзеня 2021 г.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн упаўнаважыў Нацыянальны архіў перадаць першую партыю дакумэнтаў аб падзеях 6 студзеня 2021 года спэцыяльнаму камітэту Палаты прадстаўнікоў ЗША.

Гаворка ідзе пра штурм Капітолія, калі прыхільнікі Дональда Трампа прарваліся ў будынак Кангрэса, спрабуючы перашкодзіць заканадаўцам афіцыйна зацьвердзіць перамогу дэмакрата Джо Байдэна на прэзыдэнцкіх выбарах.

Як заявіла прэс-сакратарка Белага дома Джэн Псакі, Байдэн адмовіў былому прэзыдэнту Трампу ў спробе скарыстацца канстытуцыйнай прывілеяй, якая дазваляе прэзыдэнту ЗША захоўваць канфідэнцыйнасць перапіскі супрацоўнікаў сваёй адміністрацыі. Раней Дональд Трамп спрабаваў заблякаваць доступ да запытаных дакумэнтаў праз сваіх адвакатаў.

Па выніках штурму больш за 600 чалавек былі прыцягнутыя да крымінальнай адказнасьці.

Спэцыяльны камітэт Кангрэсу па расьсьледаваньні падзеяў 6 студзеня прыгразіў прыцягнуць да адказнасьці экс-дарадцы Трампа, Стыва Бэнана, які заявіў пра адмову даваць паказаньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG