Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве затрымалі грузавік з кантрабанднымі цыгарэтамі амаль на тры мільёны эўра


5 кастрычніка літоўскія мытнікі выявілі фуру, поўную кантрабандных цыгарэтаў. За драўлянай сьценкай ляжала 750 тысяч пачатак коштам у 2,73 мільёна эўра, паведаміла Крымінальная служба літоўскай мытні.

Гэта адна з самых вялікіх партый кантрабанды сёлета, але не рэкордная. 1 красавіка ў Ковенскім раёне знайшлі склад зь мільёнам пачак кантрабандных цыгарэт коштам амаль у чатыры мільёны эўра.

Днём раней літоўская мытня паведаміла пра затрыманьне яшчэ адной фуры з кантрабандай. У ёй знайшлі каля 400 тысяч пачкаў амаль на паўтара мільёна эўра.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG