Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ісьляндыі прыпынілі вакцынацыю Modernaʼй, баючыся ўскладненьняў


Пасьля паведамленьняў пра пабочныя эфэкты ў Ісьляндыі вырашылі пакуль што не прышчапляць вакцынай Moderna, балазе ў краіне дастаткова прэпаратаў Pfizer. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні галоўнага эпідэміёляга краіны.

Раней зьявілася інфармацыя, што пасьля вакцынацыі Modernaʼй у некаторых людзей зьяўляюцца праблемы з сэрцам — міякардыт (запаленьне сярэдняй сардэчнай абалонкі) і пэрыкардыт (запаленьне калясардэчнай сумкі).

Раней Швэцыя прыпыніла выкарыстаньне вакцыны Moderna людзям да 30 гадоў, а Данія — да 18 гадоў, паведаміў Reuters.

У Беларусі за мінулыя содні зафіксавалі 1998 новых хворых з каранавірусам і 16 сьмярцей пацыентаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG