Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Расеі ўнесьлі ў сьпіс «замежных агентаў» Bellingcat і 8 журналістаў, у тым ліку з «Радио Свобода»


Расейскае бюро «Радио Свобода», красавік 2021 году

Міністэрства юстыцыі Расеі ўключыла ў рэестар «СМІ — замежных агентаў» тры арганізацыі і дзевяць чалавек, сярод іх сем журналістаў:

  • рэдактара «Настоящего времени» Лізавету Сурначову,
  • Рамана Перла, які супрацоўнічае з «Настоящим временем»,
  • журналістку расейскай службы «Радио Свабода» Тацяну Вольтскую,
  • журналістку «Север. Реалий» Кацярыну Клепікаўскую,
  • журналістку выданьня «7х7» Алену Салаўёву, якая супрацоўнічала з «Радио Свобода»,
  • журналіста «Дождя» Данііла Сотнікава,
  • карэспандэнта расейскай службы BBC Андрэя Захарава,

Прэзыдэнт мэдыякарпарацыі «Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода» Джэмі Флай зрабіў заяву ў сувязі з рашэньнем мінʼюсту Расеі.

«Сёньняшняе рашэньне Крамля адносна пяці грамадзянаў, якія супрацоўнічаюць з РСЭ/РС, — гэта чарговая спроба прымусіць замаўчаць незалежныя мэдыя ў Расеі. Мы працягнем змагацца з абсурдным выкарыстаньнем „закону аб замежных агентах“ у якасьці інструмэнту кантролю над інфармацыяй, неабходнай расейскім грамадзянам. Нашая адданасьць служэньню нашай аўдыторыі ня будзе пахіснутая».

Таксама пад абмежаваньні, зьвязаныя з статусам «замежнага агента», трапілі

  • расьсьледавальніцкі праект Bellingcat,
  • сайт «Кавказский узел»,
  • інтэрнэт-выданьне Mnews.

Bellingcat вядомы сваімі расьсьледаваньнямі

  • атручэньняў Аляксея Навальнага, Дзьмітрыя Быкава, Сяргея Скрыпаля,
  • крушэньня пасажырскага самалёта MH-17,
  • затрыманьня «вагнэраўцаў» у Беларусі.

У рэестры «СМІ — замежных агентаў» цяпер 85 юрыдычных і фізычных асобаў, у тым ліку

  • The Insider,
  • «Важные истории»,
  • «Голос Америки»,
  • «Дождь»,
  • «Медиазона»,
  • «Медуза»,
  • «Настоящее время»,
  • «Радио Свобода».

«Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода» — некамэрцыйная мэдыякарпарацыя, фундаваная за кошт грантаў, якія даюцца Кангрэсам ЗША, і якая распаўсюджвае інфармацыю на розных плятформах (Інтэрнэт, радыё, тэлебачаньне) для аўдыторыі ў 23 краінах Усходняй і Паўднёва-Ўсходняй Эўропы, Каўказу, Цэнтральнай Азіі і Блізкага Ўсходу на 25 мовах. Расейская служба Радыё Свабода пачала сваю працу ў 1953 годзе. Амэрыканскім чыноўнікам забаронена ўмешвацца ў пытаньні рэдакцыйнай палітыкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG