Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску амаль палову ўсіх ложкаў перапрафілявалі для хворых на COVID-19


У Віцебску за паўмесяца колькасьць перапрафіляваных ложкаў вырасла амаль утрая.

Гэта вынікае з апублікаванай Міністэрствам здароўя інфармацыі. Мінулая справаздача пра колькасьць месцаў у шпіталях для хворых з каранавірусам была 24 верасьня.

Падлічылі, які адсотак ад усіх месцаў у шпіталях прызначаны для кавідных хворых цяпер, і наколькі такіх ложкаў паболела за паўмесяца.

  • У Віцебскай вобласьці — 50% (на 142% больш, чым паўмесяца таму)
  • У Менску — 46% (~на 55% больш, чым паўмесяца таму)
  • У Гомельскай вобласьці — 36% (на 52% больш, чым паўмесяца таму)
  • У Берасьцейскай вобласьці — 35% (на 3% больш, чым паўмесяца таму)
  • У Магілёўскай вобласьці — 27% (на 26% больш, чым паўмесяца таму)
  • У Горадзенскай вобласьці — 26% (на 46% больш, чым паўмесяца таму)
  • У Менскай вобласьці — (на 23% больш, чым паўмесяца таму, агульную колькасьць ложкаў Мінздароўя не падае)
  • У сярэднім па краіне — 37% (на 50% больш, чым паўмесяца таму)

Колькасьць новых выяўленых хворых і сьмярцей — зноў на максымальнай адзнацы

Паводле статысткі Мінздароўя, за мінулыя содні зафіксавалі 1998 новых хворых з каранавірусам і 16 сьмярцей пацыентаў.

«У нас 6-8 чалавек гіне ў суткі з падазрэньнем на COVID. І мы ўсіх у паталягаанатама правяраем. І не заўсёды гэта пацьвярджаецца», — заявіў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію CNN, апублікаваным 2 кастрычніка.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG