Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тэракт у мячэце ў Афганістане. Дзясяткі забітых і параненых


У мячэце ў правінцыі Кундуз на поўначы Афганістану падчас пятнічнай малітвы адбыўся выбух, які забраў жыцьці некалькіх дзясяткаў чалавек.

Аб ліку загінулых і параненых паступаюць супярэчлівыя зьвесткі, паведамляе Deutsche Welle.

Прадстаўнік часовага ўраду талібаў заявіў, што па меншай меры 55 чалавек загінулі ў выніку тэракту, зьдзейсьненага сьмяротнікам, а больш за 140 чалавек атрымалі розныя траўмы.

На дадзены момант ні адна групоўка не ўзяла на сябе адказнасьць за выбух.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG