Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскую прэмію міру далі журналістам, улады ліквідавалі «Гавары праўду». Найважнейшае за 8 кастрычніка


Сьвятлана Ціханоўская пра Нобэлеўскую прэмію міру: «Мы вельмі рады, што перамаглі журналісты, таму што пытаньне свабоды слова востра стаіць і ў нашых рэаліях». Вільня, 8 кастрычніка 2021

У Осла Нарвэскі нобэлеўскі інстытут абвясьціў ляўрэатаў прэміі міру 2021 году. Імі сталі Марыя Рэса, філіпіна-амэрыканская журналістка, і галоўны рэдактар маскоўскай «Новай газеты» Дзьмітрый Муратаў. Лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская была сярод фаварытаў прэміі.

У чацьвер 7 кастрычніка патруль беларускіх службаў некалькі разоў стрэліў у бок салдат Польскага войска, паведамілі ў памежнай ахове Польшчы.

8 кастрычніка часовы павераны ў справах Беларусі ў Польшчы Аляксандар Часноўскі быў выкліканы ў МЗС Польшчы «у сувязі з сытуацыяй на польска-беларускай мяжы і агрэсіўнымі дзеяньнямі Рэспублікі Беларусь супраць Польшчы».

8 кастрычніка Вярхоўны суд ліквідаваў арганізацыю «Гавары праўду», створаную для падтрымкі Уладзімера Някляева на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году.

Беларуская дзяржаўная авіякампанія «Белавія» надалей абмяжоўвае палёты ў Эўропу.

Міністэрства аховы здароўя абнавіла нормы і правілы, якія датычаць прафіляктыкі грыпу і COVID-19.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG