Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Наша ніва»: па артыкуле «Акт тэрарызму» затрымалі інспэктара спэцпадрыхтоўкі АМАПу


Эдуард Пястрак

У СІЗА КДБ, паводле зьвестак журналістаў, знайшоўся былы інспэктар аддзелу спэцыяльнай падрыхтоўкі менскага АМАП Эдуард Пястрак.

Паводле інфармацыі «Нашай нівы», Эдуарда Пястрака абвінавачваюць па артыкуле «Акт тэрарызму», па якім летам праходзілі масавыя затрыманьні.

Маці і жонка амапаўца адмовіліся размаўляць з журналістамі, інфармацыю гэтую яны не пацьвердзілі. У сацыяльных сетках Пястрак ня быў як мінімум з 12 жніўня.

Эдуард Пястрак нарадзіўся ў 1983 годзе. У менскай міліцыі служыў з 2007. Службу пачынаў у Дэпартамэнце аховы, з 2009 — у АМАП, спачатку кіроўцам, потым начальнікам аддзяленьня, потым — інспэктарам па прафэсійнай падрыхтоўцы.

Эдуард Пястрак — майстар адзінаборстваў, займаўся рукапашным боем, кікбоксінгам, ММА.

Паводле крыніц, затрыманьне адбылося на момант службы, прычым затрымлівалі амапаўца ягоныя ж вучні. Звольнілі Пястрака мінулай датай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG