Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўную Раду Ўкраіны ачоліў Руслан Стэфанчук. Што пра яго вядома?


Руслан Стэфанчук

Вярхоўная Рада Ўкраіны большасьцю галасоў прагаласавала за прызначэньне першага віцэ-сьпікера Руслана Стэфанчука, прадстаўніка праўладнай партыі «Слуга народу», кіраўніком парлямэнту замест адпраўленага 7 кастрычніка ў адстаўку Дзьмітра Разумкова.

Кандыдатуру Руслана Стэфанчука падтрымалі 257 дэпутатаў.

Што вядома пра новага сьпікера

Руслан Стэфанчук быў адным з галоўных ідэолягаў партыі «Слуга народу». Уладзімір Зяленскі называў яго адной з ключавых асобаў сваёй каманды.

Мае юрыдычную адукацыю і навуковыя званьні. Да парлямэнцкіх выбараў выкладаў у адным з юрыдычных унівэрсытэтаў Украіны.

У пачатку сваёй дэпутацкай дзейнасьці трапіў у скандал, калі адна з грамадзкіх арганізацый высьветліла, што Руслан Стэфанчук атрымлівае зь дзяржаўнага бюджэту кампэнсацыю за арэнду кватэры ў Кіеве. Гэта прадугледжана законам, калі дэпутаты ня маюць уласнага жытла ў сталіцы. Руслан Стэфанчук ня мае кватэры ў Кіеве, але кампэнсацыю ён атрымліваў за арэнду кватэры ў маці сваёй жонкі. Пасьля скандалу Руслан Стэфанчук вярнуў атрыманыя грошы.

За час прэзыдэнцкай дзейнасьці Ўладзіміра Зяленскага з 2019 году ў адстаўку пайшлі ключавыя асобы ягонай каманды — Андрэй Богдан (кіраўнік Офісу прэзыдэнта), Андрэй Ганчарук (прэм’ер-міністар), Руслан Рабашапка (генэральны пракурор).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG