Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Матэрыялы праслухоўваньня ад ByPol: кожны другі міліцыянт гатовы «зьліваць» інфармацыю


МУС Беларусі

Ініцыятыва ByPol апублікавала матэрыялы праслухоўваньня размовы двух міліцыянтаў, якія абмяркоўвалі начальніка наркакантролю палкоўніка Аляксандра С. і яго парушэньні на працоўным месцы і па-за ім.

Як сьцьвярджае ByPol, на запісе — размова начальнікаў менскіх гарадзкога і абласнога ўпраўленьняў барацьбы з эканамічнымі злачынствамі (УБЭЗ) — палкоўніка Андрэя С. і Ўладзімера Е. Першай справай у размове згадваюць кіраўніка наркакантролю Аляксандра С. і яго падначаленага, які звольніўся зь міліцыі і далучыўся да ByPol. Затым прыгадваюць, што начальніка наркакантролю злавілі на п’яным ваджэньні, прычым за стырно ён сеў па выхадзе з працы; злавілі за гэта і ягонага падначаленага ў званьні маёра.

Таксама з размовы вынікае, што менавіта Аляксандар С. праводзіў адну з нарадаў перад асабістым складам у жніўні 2020 году, параўноўваючы пратэсты з ІІ усясьветнай вайной. Падчас выступу ўсплыла адна дэталь — сярод пабітых і кінутых у ізалятар людзей апынуўся рыбак, які вяртаўся з вадаёму дадому і быў схоплены міліцыянтамі як удзельнік пратэстаў.

Затым кіраўнік менскага гарадзкога УБЭЗ Андрэй С. меў размову па тэлефоне зь кіраўніком галоўнага ўпраўленьня супрацьдзеяньня кібэрзлачыннасьці МУС палкоўнікам Андрэем К. У гутарцы выказваецца думка, што цяпер ледзь ня «кожны другі» міліцыянт гатовы пастаўляць інфармацыю ByPol.

ByPol — ініцыятыва былых сілавікоў, якія адмовіліся служыць Лукашэнку і пайшлі ў адстаўку, арганізаваўшы за мяжой шэраг расьсьледаваньняў дзеяньняў былых калег у задушэньні пратэстаў у Беларусі. У сваіх публікацыях ByPol паказаў шмат выпадкаў перавышэньня службовых паўнамоцтваў міліцыянтамі, прамых загадаў да беспадстаўных затрыманьняў і катаваньняў людзей, а таксама ўнутраных канфліктаў у сілавых органах цяперашняй Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG