Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі няякасны алькаголь забіў 10 жыхароў Арэнбурскай вобласьці


У Арэнбурскай вобласьці РФ за апошнія 24 гадзіны памерлі дзесяць чалавек, якія атруціліся няякасным алькаголем, яшчэ некалькі былі шпіталізаваныя.

Улады рэгіёну заявілі, што зафіксавалі сьмерць адразу ў трох населеных пунктах.

Узрост загінулых — ад 36 да 73 гадоў. Паведамляецца, што сьмерць наступала нават ад невялікай дозы напою.

Улады перасьцерагаюць людзей ад набыцьця і ўжываньня нелегальнага алькаголю.

Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу аб вытворчасьці і продажы тавараў, якія не адпавядаюць патрабаваньням бясьпекі і прывялі да гібелі некалькіх чалавек.

Расейская арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і разьвіцьця ўлетку апублікавала дасьледаваньне, якое паказвае, што жыхары Расеі спажываюць у сярэднім 11,2 літра чыстага алькаголю на душу насельніцтва ў год, а амаль кожны дзясяты дарослы чалавек мае праблему залежнасьці.

  • У жніўні сёлета восем супрацоўнікаў прадпрыемства — грамадзяне Беларусі — атруціліся сурагатным алькаголем у Карэліі (Расейская Фэдэрацыя). Пяцёра ь іх загінулі.
  • Масавае атручэньне адбылося ў Іркуцку ў сьнежні 2016 году. Там людзі пілі сродак для ваннаў «Боярышник». Паводле тэхналёгіі ён павінен быць выраблены з этылавага сьпірту, але ў яго аснове ляжаў сьмяротна небясьпечны мэтылавы сьпірт. Загінулі 76 чалавек, дзясяткі пацярпелі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG