Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі ўпалі на 38 млн даляраў за месяц


Залатыя зьліткі, ілюстрацыйнае фота

Міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка, паводле папярэдніх зьвестак, склалі 8459,9 млн даляраў у эквіваленце.

За верасень гэты паказьнік зьнізіўся на 36,8 млн даляраў, вынікае са справаздачы Нацыянальнага банку.

Зьніжэньне ўзроўню міжнародных рэзэрвовых актываў фінансавы рэгулятар зьвязвае з плянавым пагашэньнем урадам зьнешніх і ўнутраных абавязаньняў у замежнай валюце на суму каля 240 млн даляраў, а таксама зьмяншэньнем кошту манэтарнага золата.

У сваю чаргу, падтрыманьню ўзроўню золатавалютных рэзэрваў у верасьні спрыялі паступленьне замежнай валюты ў бюджэт, а таксама набыцьцё Нацбанкам валюты на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.

Згодна з асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі, аб’ём міжнародных рэзэрвовых актываў на 1 студзеня 2022 году павінен скласьці ня менш за 6 млрд даляраў.

Ва ўмовах маштабных санкцый супраць беларускага рэжыму і адсутнасьці магчымасьці міжнароднага крэдытаваньня (акрамя рэфінансаваньня расейскіх даўгоў) экспэрты канстатуюць падвышаную нагрузку на фінансавы сэктар, які ўсё часьцей вымушаны карыстацца фармальна недатыкальнымі запасамі з рэзэрву.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG