Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская заклікала ААН не дапусьціць «гуманітарнай катастрофы» зь мігрантамі


На польска-беларускай мяжы, верасень 2021

На думку лідэркі беларускай апазыцыі, з набліжэньнем зімы на мяжы могуць загінуць дзясяткі чалавек.

Лідэр беларускай апазыцыі ў выгнаньні Сьвятлана Ціханоўская заклікала сусьветную супольнасьць спыніць «гуманітарную катастрофу», якую, па яе словах, стварае беларускі рэжым, спрыяючы маштабнай плыні мігрантаў у Эўрапейскі Зьвяз. Пра гэта інфармуе «Голас Амэрыкі».

Тысячы мігрантаў з Сырыі, Іраку, Афганістану і Афрыкі запрашаліся прыехаць у Беларусь па турыстычных візах і перасекчы мяжу з Польшчай, Літвой і, у меншай ступені, Латвіяй.

Некалькі чалавек нядаўна памерлі ад зьнясіленьня пры спробе трапіць зь Беларусі ў Польшчу празь лясы і балоты.

Ціханоўская баіцца, што з набліжэньнем зімы колькасьць памерлых «будзе вылічацца дзясяткамі».

«Таму я заклікаю ААН і сусьветную супольнасьць прыняць меры, каб спыніць гуманітарную катастрофу, якая вось-вось адбудзецца ў цэнтры Эўропы», — заявіла яна на прэсавай канфэрэнцыі ў рамках Варшаўскага форуму ў галіне бясьпекі.

«Гэта помста Польшчы і Літве за іх падтрымку беларускага дэмакратычнага руху», — заявіла Ціханоўская.

«Людзі, якія перасякаюць мяжу, невінаватыя, — адзначыла яна. — Яны ахвяры».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG