Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальнага ўзнагародзілі нямецкай прэміяй за ўклад у свабоду СМІ


Аляксей Навальны і Леанід Волкаў.

Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны, які знаходзіцца ў калёніі ва Ўладзімірскай вобласьці, стаў ляўрэатам нямецкай прэміі ў галіне СМІ M100 Media Award. Урачыстае ўручэньне адбылося 6 кастрычніка ў Патсдаме.

Ад імя Навальнага ўзнагароду прыняў яго паплечнік Леанід Волкаў.

Прэмію M100 Media Award прысуджаюць з 2005 году за ўклад у абарону свабоды СМІ і свабоды слова, а таксама ва ўмацаваньне дэмакратычных прынцыпаў. Як паведамляе «Нямецкая хваля», раней яе ляўрэатамі станавіліся генэральны дырэктар расейскага тэлеканалу «Дождь» Натальля Сіндзеева, францускі сатырычны часопіс Charlie Hebdo, заснавальнік арганізацыі «Лекары бязь межаў» Бэрнар Кушнэр і іншыя.

Прысуджэньнем прэміі Навальнаму яе заснавальнікі, як гаворыцца ў іх заяве, «падкрэсьліваюць важнасьць абароны эўрапейскіх каштоўнасьцяў незалежнай апазыцыяй і грамадзянскай супольнасьцю», таксама ўручэньне прэміі расейскаму апазыцыянэру паклікана нагадаць пра палітвязьняў у Расеі — іх, паводле праваабаронцаў, каля 400, у тым ліку сам Навальны.

Выступаючы на цырымоніі, старшыня Свабоднай дэмакратычнай партыі, якая цяпер вядзе перамовы аб магчымым удзеле ў кіроўнай кааліцыі, Крыстыян Лінднэр сказаў:

«Мы ў Нямеччыне часам скардзімся на прыгнёт плюралізму або абмежаваньне свабоды слова, але якімі дробнымі падаюцца нашыя скаргі на фоне таго, што адбываецца ў Расеі».

Лінднэр выступіў у падтрымку прапановы каманды Навальнага аб пэрсанальных санкцыях супраць расейскіх карупцыянэраў.

Раней Навальны стаў ляўрэатам польскай прэміі «Рыцар свабоды». Цырымонія яе ўручэньня адбылася на днях. На ёй выступіў былы прэзыдэнт Эстоніі Тоомас Хендрык Ільвэс, які раскрытыкаваў краіны Захаду за недастатковую ўвагу да захаваньня правоў чалавека ў Расеі і ў тым, што яны ў адносінах з аўтарытарнымі краінамі нярэдка ставяць прагматычныя і эканамічныя меркаваньні вышэй за маральныя. Прамова атрымала высокія ацэнкі паплечнікаў Навальнага.

  • Асабістыя блогі прыхільнікаў Навальнага і ютуб-канал «Навальный LIVE» прыцягваюць сотні тысяч падпісчыкаў і мільёны праглядаў. Расейскія ўлады спрабуюць заблякаваць зьвязаныя з Навальным інфармацыйныя рэсурсы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG