Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO пазбавіў акрэдытацыі 8 супрацоўнікаў расeйскай місіі пры альянсе


У NATO прынялі рашэньне пазбавіць акрэдытацыі васьмярых чальцоў расейскай місіі пры альянсе, якія зьяўляюцца «неабвешчанымі супрацоўнікамі расейскай выведкі», — заявіў у сераду афіцыйны прадстаўнік альянсу.

«Мы таксама можам пацьвердзіць, што мы скарацілі колькасьць пазыцый пры NATO, якія можа мець у распараджэньні Расейская Фэдэрацыя, да 10», — перадае «Голас Амэрыкі» словы неназванай крыніцы.

«Палітыка NATO ў дачыненьні да Расеі застаецца пасьлядоўнай. Мы ўзмацнілі стрымліваньне і абарону ў адказ на агрэсіўныя дзеяньні Расеі, і разам з тым мы застаёмся адкрытымі для канструктыўнага дыялёгу», — дадаў ён.

Высокапастаўлены расейскі дэпутат Леанід Слуцкі заявіў, што Масква ўжыве захады ў адказ на рашэньне NATO, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс».

Слуцкі, які ўзначальвае Камітэт міжнародных спраў Дзяржаўнай Думы РФ, заявіў, што захады ў адказ не абавязкова будуць сымэтрычныя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG