Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Справу анархістаў» накіравалі ў суд. Чатыром фігурантам пагражае да 25 гадоў турмы


Адзін зь фігурантаў справы Дзьмітры Разановіч

Чатырох актывістаў анархісцкага руху абвінавацілі ў «незаконным абарачэньні зброі» і «акце тэрарызму, зьдзейсьненым арганізаванай групай».

Расьсьледаваньне справы супраць анархістаў Ігара Аліневіча, Дзьмітрыя Дубоўскага, Сяргея Раманава і Дзьмітрыя Разановіча завяршылася, матэрыялы перададзеныя ў суд, паведаміла Генэральная пракуратура.

Дата суду пакуль невядомая.

Усім чатыром прад’явілі абвінавачаньне ў «незаконным абарачэньні зброі» і «акце тэрарызму, зьдзейсьненым арганізаванай групай».

Акрамя гэтага, Аліневічу і Дубоўскаму ставіцца ў віну незаконнае перамяшчэньне празь дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь агнястрэльнай зброі. Ім пагражае да 25 гадоў зьняволеньня.

Чатырох анархістаў затрымалі ў ноч на 29 кастрычніка 2020 году пры перасячэньні беларуска-ўкраінскай мяжы. Іх вінавацяць у падпале аўтамашын каля будынкаў пракуратуры, Дзяржкамітэту судовых экспэртыз у Салігорску і ў падпале будынка ДАІ ў Мазыры.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG