Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Газпром» амаль у чатыры разы скараціў транзыт празь Беларусь. Што гэта азначае для беларускага бюджэту?


Сядзіба «Газпрома» ў Маскве, 2021

Расейскі «Газпром» скараціў пастаўкі газу ў Эўразьвяз празь Беларусь на 70%. Экспарт зьнізіўся з 112 млн кубамэтраў на канец верасьня да 30 млн на пачатак кастрычніка.

Раней «Газпром» апублікаваў паведамленьне, што ў чацьвёртым квартале транзыт газу празь Беларусь будзе істотна скарочаны. Гэта тлумачылася новым падыходам Польшчы да закупак: ад леташняга траўня польскі аператар Gaz-System праводзіць аўкцыёны на пастаўкі газу, піша сайт Тelegraf.by.

Сёлета 1 кастрычніка мінулі гадавыя абавязаньні «Газпрома» на пастаўку газаправодам Ямал — Эўропа 78 млн кубамэтраў штодзень (крыху больш за 7 млрд кубамэтраў за квартал). Такім чынам, расейскі манапаліст ня стаў фіксаваць пляны пастаўкі ў Польшчу ў чацьвёртым квартале на ранейшым узроўні, патлумачыўшы, што на гэты пэрыяд няма кантракту на прапампоўку.

Значнае скарачэньне аб’ёмаў транзыту азначае, што ў некалькі разоў будзе меншы і прыбытак Беларусі ад транзыту. Колькі з гэтага мае беларускі бюджэт, сказаць складана, бо афіцыйна дадзеныя не агучваліся.

Намеры на 2021 год публічна не агучваліся, але нават з улікам новых падыходаў да транзыту з боку Польшчы недаатрыманая выгада можа вымяряцца дзясяткамі мільёнаў даляраў.

Раней аналітык інфармацыйна-аналітычнага агенцтва RUPEC Аляксандар Сабко адзначаў, што польска-беларускі кірунак заўсёды быў таньнейшы, бо там карацейшы маршрут і досыць нізкая цана транзыту — 7 даляраў за тысячу кубамэтраў (праз Украіну амаль 35 даляраў).

Летась у «Газпроме» заявілі, што хочуць захаваць аб’ёму транзыту празь Беларусь на ўзроўні 2019-га. Тады быў плян пераправіць амаль 40 млрд кубамэтраў.

Зрэшты, расейскія аналітыкі лічаць сцэнар адмовы ад беларускага калідору малаімаверным, паколькі скарачэньне транзыту азначае прастой магутнасьцяў, якія і так належаць «Газпрому» пасьля продажу «Белтрансгазу».

У 2021 годзе кошт кубамэтру газу на сусьветным рынку рэкордна вырас да 1567 даляраў за тысячу кубамэтраў, бо ў эўрапейскіх сховішчах не хапае запасаў паліва з прычыны нізкай тэмпэратуры зімой мінулага году і гарачыні летам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG