Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз пачаў займацца скаргамі аб маніпуляваньні цэнамі «Газпрамам»


Дарожны знак перад будынкам «Газпрому» ў Маскве

Цэны на газ у Эўропе выраслі да рэкорднага ўзроўню.

Эўрапейская камісія вывучае скаргі аб выкарыстаньні «Газпрамам» свайго становішча буйнога пастаўшчыка для павышэньня цэнаў на газ, паведаміла эўракамісар у энэргетычнай палітыцы Кадры Сымсан.

Расейскі пастаўшчык выконвае свае абавязаньні ў продажах газу ў рамках доўгатэрміновых кантрактаў, але гэтым і абмяжоўваецца. Гэта выклікала абвінавачаньні з боку заканадаўцаў ЭЗ у тым, што гэта прыводзіць да росту цэнаў на газ у Эўропе, якія падскочылі да рэкорднага ўзроўню.

«Мы разглядаем гэтую заяву разам з выканаўчым намесьнікам старшыні [Эўракамісіі Маргрэтэ] Вэстагер, якая адказвае за правілы канкурэнцыі, таму што гэта, вядома ж, вельмі сур’ёзнае пытаньне», — заявіла Сымсан агенцтву Reuters.

«Газпрам» і Крэмль неаднаразова заяўлялі, што Расея пастаўляе газ сваім кліентам у адпаведнасьці зь дзейнымі кантрактамі.

Масква чакае ўхваленьня рэгулятараў для пачатку паставак у Нямеччыну па газаправодзе «Паўночны паток – 2».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG