Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская сустрэлася з Дудам, Севярынца не пусьцілі на пахаваньне бацькі. Найважнейшае за 5 кастрычніка


Сёньняшняя сустрэча Сьвятланы Ціханоўскай і Анджэя Дуды была ня першай. Фота з сустрэчы 4 чэрвеня 2021 году.

Падзеі 5 кастрычніка.

Беларуская апазыцыйная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская падчас Варшаўскага форуму па бясьпецы сустрэлася з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

Павал Севярынец напісаў заяву, каб яго адпусьцілі з калёніі на пахаваньне бацькі Канстанціна Севярынца. Такая магчымасьць у зьняволенага тэарэтычна ёсьць. Але яму дазволу не далі, сказалі, што цяжкі артыкул.

Сын былога кіраўніка справамі прэзыдэнта Беларусі Віктара Шэймана Сяргей і бізнэсовец Аляксандар Зінгман праз афшорную кампанію валодаюць доляй у фірме Zim Goldfields, якая здабывае золата ў Зымбабвэ.

Філёзафу і мэтадолягу Ўладзімеру Мацкевічу падоўжылі тэрмін знаходжаньня пад вартай яшчэ на месяц.

З моманту затрыманьня журналіста «Комсомольской правды в Беларуси» Генадзя Мажэйкі ўжо прайшло 72 гадзіны, за якія журналісту павінны выставіць абвінавачаньне або адпусьціць.

Забітага ў перастрэлцы з КДБ менскага праграміста Андрэя Зельцара пахаваюць у сераду, 6 кастрычніка. Дэталяў будучага пахаваньня забітага КДБ праграміста пакуль няма.

У аўторак 5 кастрычніка Вярхоўны суд закрыў аб'яднаньне «Прававая ініцыятыва», апошнюю зарэгістраваную праваабарончую арганізацыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG