Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскія сэнатары заклікалі выслаць 300 дыпляматаў Расеі ў адказ на скарачэньне штату амбасады ЗША ў Маскве


Амбасада Расеі ў Вашынгтоне

Сэнатары-рэспубліканцы Марка Рубіё і Джым Рыш і сэнатары-дэмакраты Марк Уорнэр і Боб Мэнэндэс накіравалі ліст прэзыдэнту ЗША Джо Байдэну, заклікаўшы яго прыняць неадкладныя меры для павелічэньня штату амэрыканскай амбасады ў Маскве, а калі расейскі ўрад ня пойдзе насустрач, выслаць з ЗША 300 расейскіх дыпляматаў.

«Такая непрапарцыйнасьць дыпляматычнага прадстаўніцтва недапушчальная, — пішуць сэнатары. — Значыць, Расея павінна выдаць досыць візаў, каб наблізіцца да парытэту паміж колькасьцю амэрыканскіх дыпляматаў, якія працуюць у Расеі, і колькасьцю расейскіх дыпляматаў, якія працуюць у Злучаных Штатах. Калі гэта ня будзе зроблена, мы заклікаем вас пачаць высылку расейскіх дыпляматаў, каб прывесьці дыпляматычную прысутнасьць ЗША да парытэту. Мы лічым, што такі крок быў бы разумны і сувымерны».

Сэнатары нагадалі, што 1 жніўня 2021 году Расея ўвяла забарону на працу расейскіх грамадзян у амэрыканскай амбасадзе, што паставіла пад пагрозу штодзённую дзейнасьць амбасады ЗША ў Маскве і здольнасьць Дзяржаўнага дэпартамэнту задавальняць консульскія патрэбы амэрыканцаў у Расеі.

«Мы просім вашу каманду ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі распачаць неадкладныя канкрэтныя крокі для забесьпячэньня амбасады ЗША ў Маскве кадрамі і падтрымкай, у якіх яно мае патрэбу, і зрабіць адказныя, сувымерныя і неадкладныя захады ў адказ на правакацыі, учыненыя ўрадам Расеі», — рэзюмавалі заканадаўцы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG