Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новыя таблеткі ад каранавірусу могуць аблягчыць працяканьне хваробы


Капсулы з прэпаратам Molnupiravir кампаніі Merck

Амэрыканская фармацэўтычная кампанія Merck абвясьціла аб стварэньні таблеткі, якая дапамагае прадухіліць разьвіцьцё сур’ёзных сымптомаў і шпіталізацыю пры захворваньні на каранавірусную інфэкцыю.

У выпрабаваньнях прэпарату Molnupiravir удзельнічалі больш за 700 чалавек, сярод якіх былі пацыенты ў групе рызыкі. Паводле дадзеных кампаніі, толькі 7% з тых, хто прымаў прэпарат, траплялі ў рэанімацыю, супраць 14% тых, хто не прымаў.

Калі органы аховы здароўя ЗША выдадуць адпаведны дазвол, то прэпарат вытворчасьці Merck стане першым лекам у таблетках, прызначаным для лячэньня ўскладненьняў, выкліканых COVID-19. Цяпер усе дазволеныя ў ЗША прэпараты для лячэньня каранавірусу прымаюцца ў выглядзе іньекцыяў.

Расейская навуковая журналістка, біёляг Ірына Якуценка падзялілася з каналам «Настоящее время» развагамі пра тое, як працуе гэты прэпарат:

«Гэты прэпарат — аналяг нуклеазіду, „цаглінкі“ нуклеінавай кіслаты, якая выкарыстоўваецца вірусам для пабудовы ўласнага геному, але ён такі, „няправільны“. Гэта значыць, калі вірус яго ўстаўляе, то далей ён ня можа працаваць, абрываецца ланцужок. Ёсьць шмат лекаў, якія працуюць паводле гэтага прынцыпу, нейкія зь іх аказваюцца эфэктыўнымі, нейкія — не. (...)

Для таго каб гэтыя прэпараты былі эфэктыўнымі, іх трэба прыняць хутка, гэта значыць — адразу, як толькі вы адчулі, што захворваеце. Многія гэтага ня робяць, плюс у людзей ёсьць інкубацыйны пэрыяд, калі сымптомаў яшчэ няма, а яны ўжо захварэлі, каранавірус ужо размножваецца. (...)

Для групаў рызыкі апраўданая любая тэрапія, якая зьніжае рызыку разьвіцьця пагаршэньня, стрымлівае размнажэньне вірусу, які раздражняе нашу імунную сыстэму і выклікае гэтую гіпэрзапаленчую рэакцыю. Так, для іх любая тэрапія добрая. І добра, калі гэтая тэрапія будзе сапраўды эфэктыўная, яна будзе на рынку, бо цяпер для такіх людзей ёсьць адзіная опцыя — гэта монакланальныя антыцелы, даступныя далёка не ўва ўсіх краінах».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG