Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь выйшла з пагадненьня з ЭЗ аб рэадмісіі, за грошы будзе можна прышчапіцца заходнімі вакцынамі. Найважнейшае за 4 кастрычніка


4 кастрычніка жанчыны з чырвона-белымі парасонамі вярнуліся на менскія вуліцы.

Падзеі дня 4 кастрычніка.

Зь лета 2021 году Беларусь фактычна перастала выконваць пагадненьне з Эўразьвязам аб рэадмісіі.

Журналіста Генадзя Мажэйку, які шмат гадоў працуе ў беларускім выданьні «Камсамольскай праўды», затрымалі ў Маскве ў ноч з 1 на 2 кастрычніка.

У Беларусі будзе магчыма прышчапіцца вакцынамі Pfizer і AstraZeneca, але, адрозна ад даступных цяпер вакцынаў «Спутник V» і Sinopharm, толькі за грошы

На пасяджэньні шостай сэсіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага скліканьня прынялі ў другім чытаньні законапраект «Аб зьмяненьні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь».

Палата прадстаўнікоў 4 кастрычніка ўхваліла папраўкі ў Крымінальны кодэкс. Цяпер за заклікі да санкцый можна надоўга трапіць за краты.

За адзін дзень сілавікі высьветлілі асобы 200 чалавек, якія абражалі забітага службіста Дзьмітрыя Федасюка.

Прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава пакінула сваю пасаду. Пра гэта яна паведаміла ў тэлеграм-канале МУС.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG