Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адбыўся глябальны збой у сацсетках Facebook, Instagram і мэсэнджары Whatsapp


Ілюстрацыйная выява

Онлайн-плятформа Downdetector, якая адсочвае статус вэбсайтаў у рэжыме рэальнага часу, паведаміла пра шматлікія скаргі карыстальнікаў на перабоі ў працы Instagram, Facebook і Whatsapp.

Што стала прычынай няспраўнасці ў працы плятформаў, невядома.

Пакуль ніводная зь іх не працуе ў звычайным дагэтуль рэжыме. Пра збой паведамляюць і карыстальнікі ў Беларусі.

Усе тры сеткі маюць папулярнасьць па ўсім свеце, гэта важныя сродкі камунікацыі для мільёнаў людзей.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG