Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: найміты з РФ, магчыма, учынілі ваенныя злачынствы ў Лібіі


Лібія, 2015 год

Усе бакі ў лібійскім канфлікце, у тым ліку расейскія найміты, учынялі дзеяньні, якія могуць уключаць у сябе ваенныя злачынствы, заявілі ў панядзелак сьледчыя ААН па правах чалавека, дадаўшы, што склалі канфідэнцыйны сьпіс падазраваных.

Нагадаем, што на працягу дзесяці гадоў Лібія знаходзіцца ў стане хаосу. Пры гэтым апошнія некалькі гадоў у краіне ідуць ваенныя дзеяньні паміж сіламі, якія падтрымліваюць два канкурэнцыйныя ўрады, што базуюцца на ўсходзе і захадзе Лібіі. Гэтыя дзеяньні ажыцьцяўляюцца пры падтрымцы рэгіянальных дзяржаў, а таксама замежных баевікоў і наймітаў.

Расея, Эгіпет і ААЭ падтрымліваюць сілы, што базуюцца на ўсходзе Лібіі, а Турэччына — лібійскі ўрад, што кантралюе заходнія раёны краіны.

«Расьсьледаваньне паказала, што некаторыя бакі ў канфлікце парушылі (міжнароднае гуманітарнае права) і патэнцыйна ўчынялі ваенныя злачынствы», — адзначаецца ў дакладзе місіі ААН па ўстанаўленьні фактаў, якую ўзначальвае Махамэд Аўаджар. У дакумэнце абвінавачваюцца, у прыватнасьці, найміты з расейскай ЧВК «Вагнэр», прычым ім інкрымінуюцца расстрэлы вязьняў.

«Ёсьць... падставы меркаваць, што супрацоўнікі (ЧВК) „Вагнэр“ маглі ўчыніць ваеннае злачынства, а менавіта забойства», — гаворыцца ў дакладзе.

Агенцтву Reuters пакуль не ўдалося зьвязацца зь фірмай.

Буйнамаштабныя баявыя дзеяньні ў Лібіі прыпыніліся ў мінулым годзе, калі наступ на Трыпалі сіл, якія базуюцца на ўсходзе краіны, быў адбіты.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG