Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Польшчы: «За наплывам мігрантаў на польска-беларускай мяжы стаіць Расея»


Намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач

Дыплямат падкрэсьліў, што вялікая колькасьць мігрантаў, якія намагаюцца нелегальна перасекчы мяжу краіны, — гэта элемэнт гібрыднай вайны пад кіраўніцтвам Расеі.

Пра гэта намесьнік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач заявіў у эфіры польскага тэлеканалу TVP ІNFO.

«Тое, што адбываецца ў Беларусі, знаходзіцца альбо пад кантролем, альбо нават адбываецца з ініцыятывы Крамля, — заявіў Марцін Пшыдач. — Гэта відавочна ў вайсковым сэнсе. Гэта адзін арганізм, які знаходзіцца ў цесным саюзе».

Марцін Пшыдач зазначыў, што Расея хоча тэставаць згуртаванасьць Эўрапейскага Зьвязу і NATO, праверыць іх магчымую рэакцыю і разыграць унутраныя канфлікты ў Польшчы.

Толькі за ўчора польскія памежнікі зафіксавалі 434 спробы незаконнага перасячэньня мяжы зь Беларусьсю. Пра гэта паведамлялася ў афіцыйным твітэр-акаўнце польскага памежнага ведамства.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG