Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нобэлеўскую прэмію 2021 году ў мэдыцыне далі за за адкрыцьцё рэцэптараў тэмпэратуры і дотыку


Дэйвід Джуліюс і Ардэм Патапут’ян

Нобэлеўскую прэмію ў галіне фізыялёгіі або мэдыцыны атрымалі Дэйвід Джуліюс і Ардэм Патапут’ян за за адкрыцьцё рэцэптараў тэмпературы і дотыку.

Джуліюс адкрыў «ванілоідныя рэцэптары», і адзін зь іх зьяўляецца рэцэптарам гарачай тэмпэратуры і пякучага смаку.

Другі навуковец, Патапут’ян, вызначыў рэцэптары, якія рэагуюць на мэханічныя раздражняльнікі.

«Наша здольнасьць адчуваць цяпло, холад і дотык неабходная для выжываньня і ляжыць у аснове нашага ўзаемадзеяньня з навакольным сьветам. У паўсядзённым жыцьці мы прымаем гэтыя адчуваньні як належнае, але якім чынам узбуджаюцца нэрвовыя імпульсы, каб можна было адчуць тэмпэратуру і ціск? Гэтае пытаньне вырашылі ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі сёлетняга году», — гаворыцца ў прэс-рэлізе Нобэлеўскага камітэту.

Ардэм Патапут’ян за працай, архіўнае фота
Ардэм Патапут’ян за працай, архіўнае фота
Дэйвід Джуліюс з жонкай пасьля навіны пра атрыманьне Нобэлеўскай праміі
Дэйвід Джуліюс з жонкай пасьля навіны пра атрыманьне Нобэлеўскай праміі

Летась ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі ў фізыялёгіі і мэдыцыне сталі Гарві Олтэр, Майкл Готан і Чарлз Райс. Навукоўцы ўнесьлі вырашальны ўклад у барацьбу з гепатытам, які перадаецца праз кроў — сур'ёзнай глябальнай праблемай аховы здароўя, якая выклікае цыроз і рак печані ў людзей ва ўсім сьвеце.

  • Нобэлеўская прэмія ў фізыялёгіі і мэдыцыне прысуджаецца адмысловым нобэлеўскім камітэтам Каралінскага інстытуту (мэдычнага ўнівэрсытэту, разьмешчанага непадалёк ад Стакгольму), у склад якога ўваходзяць 50 прафэсараў інстытуту.
  • Кожны зь ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі атрымлівае залаты мэдаль і дыплём. Нобэлеўская прэмія таксама ўключае фінансавую частку: ляўрэат атрымлівае 9 мільёнаў швэдзкіх кронаў (0,9 мільёна даляраў). Калі ляўрэатаў некалькі, гэтая сума дзеліцца паміж імі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG