Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомельскай вобласьці арыштавалі пэдафіла. Ён дзейнічаў 5 гадоў, а да таго сядзеў у турме за аналягічнае злачынства


Гомельскі СІЗА. Архіўнае фота.

Сьледчы камітэт Беларусі заявіў, што арыштаваў пэдафіла ў адным з раённых цэнтраў Гомельскай вобласьці.

Як сьцьвярджае сьледзтва, увесну 2015 году ў родны горад вярнуўся 43-гадовы мужчына, які адбыў тэрмін у калёніі за пэдафілію. Празь некаторы час ён пачаў шукаць малалетніх і непаўналетніх хлопчыкаў, знаёміўся зь дзецьмі на вуліцы і ў сацыяльных сетках, уваходзіў да іх у давер.

Затым ён завабліваў падлеткаў у малалюдныя месцы і да сябе дадому, дзе «зьдзяйсьняў у дачыненьні іх розныя гвалтоўныя дзеяньні сэксуальнага характару». Некаторых дзяцей і падлеткаў ён папярэдне напойваў сьпіртным.

Пацярпелымі ў справе прызнаныя восем непаўналетніх 2006–2011 гадоў нараджэньня. У паловы зь іх дыягнаставаны псыхічны разлад: яны не разумелі значэньня дзеяньняў пэдафіла і шмат разоў падвяргаліся сэксуальнай эксплюатацыі зь ягонага боку. Аднаго з такіх пацярпелых пэдафіл пераканаў уступіць у сувязь са сваім малодшым братам.

Падазраванаму прад’явілі абвінавачаньне адразу па пяці артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • ч. 2, 3 арт. 167 (гвалтоўныя дзеяньні сэксуальнага характару);
  • ч. 1 арт. 169 (распусныя дзеяньні);
  • ч. 3 арт. 172 (уцягваньне непаўналетняга ва ўчыненьне асабліва цяжкага злачынства);
  • ч. 2 арт. 343 (выраб, захоўваньне i распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў);
  • ч. 3 арт. 343-1 (выкарыстаньне непаўналетняга для вырабу парнаграфіі).

Па заключэньні экспэртызы, абвінавачаны пакутуе на «разлад полавай перавагі ў форме пэдафіліі». Пры гэтым ён усьведамляе значэньне сваіх дзеяньняў і кіруе імі, здольны самастойна абараняць свае правы і законныя інтарэсы ў крымінальным працэсе.

Крымінальную справу перадалі ў пракуратуру для накіраваньня ў суд, падазраванага пакінулі пад вартай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG